БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі

24.03.2023 / 12:23

Nashaniva.com

Дэмакратычны лідар Беларусі заклікала свет да тэрміновых захадаў, каб натхніць беларусаў на працяг барацьбы.

«Калі людзі ў Беларусі бачаць, што яны не кінутыя, што на іх зважаюць і не забываюцца, гэта надае ім энэргіі для працягу барацьбы, — заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу PBS, піша «Позірк».

Паводле слоў Ціханоўскай, галоўнай задачай застаецца правядзенне «новых свабодных і справядлівых выбараў».

Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліла яна, «паўнавартасны саўдзельнік» Уладзіміра Пуціна ў агрэсіі супраць украінскага народа, ён «выконвае ўсе загады» прэзідэнта РФ.

«Няма задачы падзяліць Пуціна і Лукашэнку. На карту пастаўлена незалежнасць нашай краіны. І менавіта Лукашэнка прадае незалежнасць Пуціну. Таму я прашу нашых партнёраў не заключаць ніякіх здзелак з Лукашэнкам, не спрабаваць выратаваць яго. Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі», — сказала Ціханоўская.

Ціханоўская: Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі

«Чарговая спроба рэжыму забіць сумленную журналістыку ў Беларусі» — Ціханоўская пра прысуд Золатавай і Чэкінай

Ціханоўскай прысудзілі Міжнародную прэмію міру Тыпэрэры

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула