Андрэй Дзмітрыеў прызнаў віну ў судзе
Андрэй Дзмітрыеў прызнаў віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведамляе БелТА. Суд над палітыкам пачаўся сёння ў Мінску.
Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: БелТА
Паводле абвінавачання, Дзмітрыеў удзельнічаў у трох несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (23 жніўня, 30 жніўня, 6 верасня), знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, адмаўляўся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць гэтыя дзеянні.
Дзмітрыеў заявіў на судзе, што на праезнай частцы было шмат людзей, а грамадскага транспарту не было відаць. Ён сказаў, што «стараўся рухацца па пешаходных зонах, але калі было шмат людзей, даводзілася выходзіць на праезную частку».
Дзмітрыеў абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Чытайце таксама:
«У беларускай палітыцы паняццямі «агент КДБ» ці «агент Масквы» моцна злоўжываюць»
Дзмітрыева абвінавацілі ў фатаграфіі з Клінтан і перасячэнні беларускай мяжы