У Скідзелі ўратавалі ката, які на суткі з лішнім захрас у маторным адсеку аўтамабіля
У Скідзелі пад Гроднам кот залез у маторны адсек аўтамабіля і не мог вылезці самастойна. Давялося выклікаць ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС.
У МНС звярнулася гаспадыня ката, якая паведаміла, што дастаць гадаванца сама не можа. Спецыялістам давялося прыкласці нямала намаганняў, каб правесці выратавальную аперацыю.
Але ўрэшце ўсё скончылася шчасліва, шкоды ні машыне, ні жывёліне не нанеслі. Усё абышлося нават без дапамогі ветэрынараў.
Ратавальнікі знялі пашыральны бачок, адкруцілі драты, дасталі ката і перадалі яго гаспадыні.
Чытайце таксама:
Што рабіць, калі кот не прымае вашага новага партнёра?
У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката