БЕЛ Ł РУС

У нямецкім горадзе беларуска выставіла сваю калекцыю лялек

5.04.2023 / 23:16

Nashaniva.com

У нямецкім курортным горадзе Бад-Кройцнах выставілі лялек у нацыянальных касцюмах розных краін з прыватнай калекцыі Веранікі Гугенхаймер — ураджэнкі Беларусі, якая пражывае ў Германіі. Пра гэта піша belmir.by са спасылкай на выданне Allgemeine Zeitung.

Лялькі экспануюцца ў вітрыне былой царкоўнай крамы на вуліцы Курхаус-штрасэ. Яны апранутыя ў нацыянальныя касцюмы розных краін Еўропы, рэгіёнаў Германіі, а таксама, напрыклад, Японіі, Тайланда, Камбоджы, Аляскі.

Як распавядае газета, Вераніка ўжо шмат гадоў збірае лялек. Яны зробленыя з самых розных матэрыялаў: фарфору, тканіны, дрэва, гліны і нават саломы. Цяпер у калекцыі беларускі налічваецца каля 80 экзэмпляраў.

Журналісты з гумарам раяць сваім чытачам «добранька распляскаць свае насы», каб як след разгледзець лялек за шклом.

Чытайце таксама:

«Мае монстрыкі». Жанчына з Браслава збірае незвычайных лялек

«Каштоўную паштоўку мінулага стагоддзя знайшоў на сметніку». Калекцыянер Віталь Мурашкевіч — пра сваё хобі

«Замест анёлаў — чырвонаармейцы, замест Віфлеемскай зоркі — савецкая пяціканцовая». У Гродне адкрылася выстава старых ёлачных цацак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула