БЕЛ Ł РУС

Сёння — чысты чацвер у католікаў і пратэстантаў

6.04.2023 / 07:46

Nashaniva.com

Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам абмыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.

Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней вечар, Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўлена таінства прычасця. Слова «еўхарыстыя» ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «ўдзячнасць».

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 9 красавіка, праваслаўныя — 16 красавіка.

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула