БЕЛ Ł РУС

У Сільвіа Берлусконі дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне крыві 

6.04.2023 / 9:8

Nashaniva.com

Былога італьянскага прэм'ера шпіталізавалі ў сераду.

У лістападзе 2009 года Берлусконі наведваў Мінск

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі знаходзіцца ў рэанімацыі ў міланскім шпіталі з раніцы серады. Спачатку паведамлялася, што палітык знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі з-за сардэчна-сасудзістых праблем.

Яго шпіталізавалі ў сераду з рэспіраторным дыстрэсам (дыхальная недастатковасць).

«Сільвіа Берлусконі знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане», — паведамлялі італьянскія СМІ ўчора.

86-гадовы Берлусконі ў апошнія гады неаднаразова пакутаваў ад розных хвароб і толькі на мінулым тыдні выйшаў з лякарні.

Берлусконі пасля крытыкі Зяленскага заявіў, што ён на баку Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула