БЕЛ Ł РУС

Затрымалі фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода. Яго вінавацяць у данатах пацярпелым ад гвалту

6.04.2023 / 19:13

Nashaniva.com

Сёння МУС паведаміла пра затрыманне намесніка дырэктара аднаго з заводаў. Дзякуючы «Кіберпартызанам» стала вядома, што гаворка пра Аляксея Саланенку.

Аляксей Саланенка. Фота: ягоная старонка ў Facebook

Мужчыну 37 гадоў, родам ён з Маладзечна. Згодна са звесткамі ў фэйсбуку, у жніўні 2020 года Саланенка перайшоў на пасаду фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода, які выпускае гадзіннікі «Луч».

Яго затрымалі днямі. У віну мужчыну ставяць удзел у пратэстах у 2020-м годзе, размяшчэнне ў сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (такім называюць лагатып партала Tut.by) і ахвяраванні пацярпелым ад гвалту.

Невядома, ці заведзеная супраць яго крымінальная справа.

Чытайце таксама:

«Лепш, чым апынуцца ў турме». Дваравыя актывісты прапанавалі сваю версію, як выдаліць гісторыю ахвяраванняў праз Facebook

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула