БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна задумалася пра адмову ад нейтралітэту з-за вайны ва Украіне

7.04.2023 / 08:12

Nashaniva.com

З-за поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Ірландыя можа перагледзець свой нейтральны статус, якога прытрымлівалася на працягу дзесяцігоддзяў, паведамляе мясцовая тэлерадыёвяшчальная карпарацыя RTE.

Фота: Wikimedia Commons

У чэрвені 2023 года ў некалькіх гарадах Ірландыі пройдзе чатырохдзённы кансультатыўны форум, прысвечаны міжнароднай палітыцы і бяспецы, на якім грамадзяне, у прыватнасці, змогуць выказаць сваё меркаванне адносна нейтралітэту краіны.

Міністр замежных спраў Ірландыі Міхол Марцін, анансуючы форум, заявіў, што краіне неабходна рэагаваць на новую рэальнасць.

У форуме прымуць удзел эксперты ў галіне міжнароднай палітыкі і абароны, навукоўцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Па выніку форуму незалежны старшыня складзе справаздачу, якая ляжа ў аснову рэкамендацый ураду.

Чытайце таксама:

Фінляндыя ў НАТА: вось чаму гэта змяняе баланс сілаў і вакол Беларусі

Швецыя можа ўступіць у НАТА ўжо да ліпеня — Столтэнберг

Санду: Малдову абараняе не нейтралітэт, а армія Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула