Даляр сёння падскочыў на чатыры капейкі
Амерыканская валюта расце пятыя таргі запар.
На пачатку таргоў даляр вырас на 0,423 капейкі да 2,9687 беларускага рубля.
Расійскі рубель зніжаецца на 3,05 капейкі да 3,6188 беларускага рубля за 100 адзінак.
Юань расце на 6,22 капейкі да 4,3243 за 10 адзінак.
Таргі працягваюцца.
У Расіі даляр і еўра таксама абнаўляюць рэкорды.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.
Даляр і еўра даражэюць, расійскі рубель таннее. Чаго чакаць ад беларускага рубля?