БЕЛ Ł РУС

Сёння — Вялікая субота ў каталікоў, пратэстантаў і ўніятаў

8.04.2023 / 08:51

Nashaniva.com

Вялікай суботай завяршаецца Страсны (Вялікі) тыдзень, Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята яго ўваскрашэння.

Фота: catholic.by

Вялікдзень каталікі, пратэстанты і ўніяты адсвяткуюць заўтра, 9 красавіка.

Сёння ў храмах праходзіць асвячэнне велікодных страваў. Паводле традыцыі, у святочным кошыку абавязкова павінны быць хлеб, вяндліна, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліна ці велікодны баранак — пра ўспамін аб пасхальным баранку, яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстос, соль ахоўвае людзей ад сапсаванасці.

Велікодная вігілія, якая адбываецца ў ноч Уваскрасення, лічыцца найважнейшай вігіліяй на працягу ўсяго касцельнага года.

Таксама сёння асвячаюць ваду.

Чытайце яшчэ:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Беларускія велікодныя традыцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула