БЕЛ Ł РУС

У Чарнаўцах збілі епіскапа УПЦ. Раней яго абвінавачвалі ў педафіліі

11.04.2023 / 13:02

Nashaniva.com

У панядзелак у горадзе Чарнаўцы невядомыя напалі на епіскапа Украінскай Праваслаўнай Царквы (УПЦ) Івана-Франкоўскага і Каламыйскага Мікіту, яго збілі проста на вуліцы.

Епіскап Мікіта (Старажук). Фота з сайта espreso.tv

Падчас нападу разам з епіскапам быў непаўналетні сын вайскоўца УСУ, чый брат і бацька цяпер знаходзяцца на перадавой, сцвярджае прэс-служба УПЦ са спасылкай на прэс-службу Чарнавіцкай епархіі.

Напад на епіскапа быў наўмысным, лічыць у епархіі. Паліцыя разбіраецца з абставінамі здарэння.

На адным з відэа, якія распаўсюджваюцца ў тэлеграм-каналах, затрыманы за напад на епіскапа абвінавачвае яго ў педафіліі.

Епіскапа Мікіту ў Івана-Франкоўскую епархію прызначылі нядаўна, да гэтага ён быў архімандрытам ў суседніх Чарнаўцах. У канцы мінулага года падчас ператрусаў у Чарнавіцкай епархіі, шэраг СМІ са спасылкай на крыніцу ў СБУ паведамілі, што ў ложку з Мікітам знайшлі непаўналетняга харыста.

УПЦ адмаўляла гэтыя паведамленні, СБУ афіцыйна не каментавала.

Пасля гэтага скандалу архімандрыта прызначылі ў Івана-Франкоўскую епархію.

У канцы сакавіка ў выніку сутыкненняў апошні храм УПЦ у Івана-Франкоўскай вобласці перайшоў пад кантроль Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Украіны (ПЦУ), дадае Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула