БЕЛ Ł РУС

У Бярозе далі 7 сутак за чахол ад тэлефона

11.04.2023 / 14:31

Nashaniva.com

Сталі вядомыя вынікі ўчорашняга суда ў Бярозе. Юрыю Лісюку далі 7 сутак арышту па ч. 1 арт. 24.23 КоАП за нібыта адзіночны пікет. Рашэнне выносіў суддзя Дзмітрый Кавалевіч, паведамляе Брэсцкая вясна.

Падставай для гэтай справы стала тое, што калі Лісюк быў на працы, у кабінет да яго зайшоў міліцыянт. Ён пабачыў чахол, без тлумачэнняў зацягнуў Юрыя ў машыну ды павёз у РАУС.

Толькі па дарозе ў аддзяленне міліцыі Лісюку растлумачылі, што нагодай для затрыманне стала нібыта пікетаванне [чахлом тэлефона].

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула