Украінскі алігарх Рынат Ахметаў хоча судзіцца з Расіяй з-за захопленых актываў
Пра ініцыяванне судовага працэсу адносна незаконнага захопу актываў паведаміла прэс-служба інвестыцыйнай групы SCM, якая належыць Рынату Ахметаву.
Рынат Ахметаў
Бізнэсмен запатрабуе ад Расіі кампенсацыі страт, прычыненых яму «ў выніку ўмяшання ў дзейнасць або экспрапрыяцыі актываў і інвестыцый так званымі ДНР і ЛНР пад кіраўніцтвам або кантролем Расіі ў 2014-2017 гадах».
Сярод такіх актываў — Енакіеўскі металургічны завод, «ДТЭК Равянькіантрацыт», «ДТЭК Свярдлоўантрацыт», вучэбна-трэніровачная база «Кірша» і стадыён «Данбас Арэна».
Чытайце таксама:
Былыя актывы «Беларуснафты» ва Украіне перайшлі Рынату Ахметаву
З Беларусі сыходзіць «Метінвест Дыстрыбуцыя» Рыната Ахметава
Самы багаты чалавек Украіны адмаўляецца ад свайго медыйнага бізнэсу