У Магілёве сілавікі сярод урока затрымалі настаўніцу
Паводле інфармацыі праваабаронцаў з Mayday.team, 12 красавіка ў сярэдняй школе №43 Магілёва проста сярод урока была затрымана адна з настаўніц. Яе імя пакуль не раскрываецца.
Фота ілюстрацыйнае
Вядома, што пасля затрымання жанчыну адвезлі ў мясцовы аддзел КДБ, дзе дапыталі, па папярэдняй інфармацыі, з нагоды падпісанага ёй у 2020 годзе ліста супраць міліцэйскага гвалту, а таксама запісалі відэа з яе ўдзелам.
На гэты момант жанчына на волі.
Чытайце таксама:
Жыхару Оршы далі два гады калоніі за здымкі расійскай вайсковай тэхнікі на вакзале
Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»