БЕЛ Ł РУС

Даляр у чарговым піке

10.11.2009 / 14:5

ЯМ

Заўтра амерыканская валюта будзе каштаваць 2710 рублёў

Пасля тыдню ўмеранага аптымізму даляр зноў губляе пазіцыі.

Нацбанк, абвесціўшы заўтрашнія курсы валют, засведчыў антырэкорд даляра за апошнія дзевяць з паловай месяцаў.
Заўтра амерыканская валюта будзе каштаваць 2710 рублёў, патаннеўшы на 4 рублі.

Еўра таксама апусціўся. Цяпер яго вартасць складае 4059 рублёў.

На сусветных таргах суадносіны еўра і даляра зноў перадолелі псіхалагічную адзнаку ў 1,5. У Беларусі ж гэты паказнік пакуль склаў 1,497, таму

можна чакаць павелічэння разрыву між еўрапейскай і амерыканскай валютай заўтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула