Наведванне лясоў абмежавана ў 35 раёнах краіны
Цалкам пад абмежаванні трапілі лясы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Сёння да іх дадалі яшчэ два раёны Мінскай вобласці: Слуцкі і Салігорскі.
Абмежаванні на лясныя прагулкі ўводзяцца ў выпадку высокай рызыкі пажарнай небяспекі. Калі такая верагоднасць зніжаецца — санкцыі здымаюцца.
Сачыць за сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу можна з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса. На ёй паказана, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні або забароны на наведванне лясоў.
Чытайце таксама: