Выйшла на волю Антаніна Кавалёва
На волю выйшла, адбыўшы свой тэрмін, актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антаніна Кавалёва. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яе аднапартыйцы.
Антаніна Кавалёва пасля вызвалення 22 красавіка 2023 года. Фота: facebook.com/unitedcivilparty
Антаніна Кавалёва была затрыманая 27 ліпеня 2022 года разам са старшынёй партыі Мікалаем Казловым і кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі Аксанай Аляксеевай і асуджаная ў лістападзе да года калоніі.
Аляксеевай далі паўтара года калоніі, Казлову — два з паловай гады. Кавалёва цалкам адседзела свой тэрмін, ёй залічылася адседжанае ў СІЗА.
Чытайце таксама:
Ці часта ўжо асуджаным палітвязням узмацняюць пакаранне?
За што сядзяць беларускія жанчыны?
У гомельскай жаночай калоніі зняволеных прэсуюць за чырвоную памаду