БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі былога «вагнераўца», які расказаў журналісту пра злачынствы ва Украіне

24.04.2023 / 15:09

Nashaniva.com

Заснавальнік праекта Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў, што Азамата Улдарава затрымалі ў Саратаўскай вобласці супрацоўнікі МУС і даставілі яго ў раённае ўпраўленне Следчага камітэта. 

Азамат Улдараў. Скрын з відэа

Асечкін таксама распавёў, што Улдарава некалькі разоў ударылі па твары і паабяцалі забіць мужчыны, якія прадставіліся наймітамі ПВК «Вагнер». Праект Gulagu.net накіраваў да Улдарава адваката.

Нагадаем, што 17 красавіка Gulagu.net апублікаваў відэазапіс размовы з двума былымі наймітамі ПВК «Вагнер» — Азаматам Улдаравым і Аляксеем Савічавым. Мужчыны, у прыватнасці, расказалі пра забойствы мірных жыхароў у Бахмуце і Салядары і расстрэлы таварышаў па службе за адмову ваяваць.

Пацвярджэння з іншых крыніц паказанням Улдарава і Савічава няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула