БЕЛ Ł РУС

Пракурор папрасіў тры гады калоніі для стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага

26.04.2023 / 17:14

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе 26 красавіка разглядаецца крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), піша «Вясна».

Сяргей Франчук — стрыечны брат намесніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. 5 чалавек з мінскага АМАПа ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Франчука.

Справу разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржабвінаваўца — Раманенка.

Пракурор папрасіў для Сяргея Франчука тры гады зняволення.

Чытайце таксама:

Мужчыну затрымалі за сцяжкі Украіны і Беларусі ва ўласным аўто

Затрыманы адвакат Аляксей Бародка

Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула