БЕЛ Ł РУС

З 1 мая вырасце памер бюджэту пражытачнага мінімуму

27.04.2023 / 13:47

Nashaniva.com

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 красавіка №12 устаноўленыя новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2023 г.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br352,13 (1 лютага па 30 красавіка 2023 г. — Br341,48).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаныя наступныя памеры БПМ:

працаздольнае насельніцтва — Br389,53 (раней — Br377,14);

пенсіянеры — Br265,96 (раней — Br256, 70);

дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br224,26 (раней — Br217,39);

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br308,56 (раней — Br300, 03);

дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br378,15 (раней — Br365, 76).

Паводле інфармацыі Мінпрацы і сацабароны, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая 2023 г. аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ:

— памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

— павышэнні да пенсій, якія прадугледжаныя для асобных катэгорый пенсіянераў;

— даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

— дапамога па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

— сацыяльныя пенсіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула