БЕЛ Ł РУС

У Германіі анансавалі візіт Зяленскага. Зараз ён можа сарвацца

3.05.2023 / 17:56

Nashaniva.com

Выданне Bild напісала, што прэзідэнт Украіны 13 мая прыедзе ў Германію, каб сустрэцца з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам і прэзідэнтам краіны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Уладзімір Зяленскі з канцлерам Германіі Олафам Шольцам

Таксама паведамлялася, што Зяленскі наведае нямецкі горад Аахен для атрымання прысуджанай яму сёлета прэміі Карла Вялікага.

Украінскі бок заявіў, што «засмучаны і расчараваны» публікацыяй канфідэнцыяльнай інфармацыі нямецкімі крыніцамі. Паведамляецца, што візіт Зяленскага з-за гэтага можа быць адменены.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыбыў у Фінляндыю па запрашэнні прэзідэнта краіны Саўлі Нііністэ

Зяленскі сазваніўся з прэм'ер-міністрам Канады

Зяленскі прапанаваў адпраўляць ваенных камісараў на фронт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула