БЕЛ Ł РУС

Футболу не будзе — будуць лыжы

12.11.2009 / 12:24

АП

Гледачы не змогуць паглядзець таварыскія матчы зборнай Беларусі з Саудаўскай Аравіяй і Чарнагорыяй.

14 лістапада нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе ў Саудаўскай Аравіі таварыскую гульню са зборнай гэтай краіны.

Тэлевізійнай трансляцыі з Саудаўскай Аравіі не плануецца. Пра гэта паведамілі «НН» у рэдакцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Праўда, у гэты дзень на АНТ будзе паказаны матч Расія - Славенія.

Не будзе БТ паказваць і таварыскую гульню зборных Беларусі і Чарнагорыі, якая пройдзе на Балканскім паўвостраве 18 лістапада.

Аднак ў Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што плануюць у як мага больш поўным аб’ёме асвятляць Кубак свету па біятлоне, які пачнецца пры канцы лістапада і Зімовую алімпіяду ў Ванкуверы (люты 2010 года).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула