БЕЛ Ł РУС

Як і абяцала: фанатка «Напалі» выйшла на вуліцу аголенай

7.05.2023 / 12:55

Nashaniva.com

Блогерка выканала тое, што абяцала задоўга да самага шчаслівага дня ў жыцці Неапаля, распавядае «Точка».

Фота: сацсеткі Кармэн Какавале

Тыктокерка і танцорка Кармэн Какавале на фоне яркай гульні «Напалі» ў гэтым сезоне паабяцала голай прайсціся па Неапалі ў выпадку чэмпіёнства любімай каманды.

У падапечных Лучана Спалеці з'явіўся яшчэ адзін стымул — і яны не падвялі, датэрмінова забяспечыўшы вынік.

Какавале абяцанне выканала, але крыху схітравала: упрыгожыла цела эфектным бодзі-артам у клубных колерах.

Тым не менш, нават у такім вобразе відэа прагулкі ў тыктоку паглядзелі мільёны.

@cccarmen98 @Weronique Art @Habibi Beauty & Hammam #officialsscnapoli #bodypainting #bodypaint #napoli #naples #italia #scudett ♬ Malatìa - Ciccio Merolla

У 33-м туры чэмпіянату Італіі «Напалі» на выездзе згуляў унічыю з «Удынэзэ» (1:1) і стаў недасягальным для сапернікаў.

Гэта трэці чэмпіёнскі тытул у гісторыі клуба і першы за апошнія 33 гады. Тады тытул прынёс Неапалю адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Дыега Марадона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула