БЕЛ Ł РУС

Расія сёння ўдарыла па цэнтры Херсона

10.05.2023 / 15:6

Nashaniva.com

Расійскія вайскоўцы 10 мая ўдарылі па цэнтры Херсона, у выніку чаго быў пашкоджаны водаправод — могуць быць перабоі з водазабеспячэннем.

Ілюстрацыйнае фота Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі

«У выніку абстрэлаў у цэнтры горада пашкоджаны водаправод. Магчыма, некаторы час у цэнтральнай частцы Херсона будуць перабоі з водазабеспячэннем», — напісаў кіраўнік Херсонскай гарадской ваеннай адміністрацыі.

Зараз вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў абстрэлаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула