БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, як змяніўся былы міністр гандлю Уладзімір Калтовіч 

11.05.2023 / 17:59

Баніхват Верхавец

Уладзімір Калтовіч, былы міністр гандлю, а цяпер намеснік кіраўніка апарата Саўміна, упершыню за доўгі час апублікаваў у фэйсбуку свае актуальныя фота. У выглядзе раней заўсёды гладка паголенага міністра адбыліся брутальныя змены. 

Былы міністр гандлю радыкальна змяніў імідж

Так цяпер выглядае 56-гадовы Уладзімір Калтовіч. Фота, напэўна, зробленае ў адным з паходаў. 

Вобраз камсамольца змяніўся на сівую бараду. 

Фота: facebook.com

Змены ў іміджы ў сябе ў сацсетках чыноўнік ніяк не патлумачыў. 

А вось так, напрыклад, Уладзімір Калтовіч выглядаў, калі яго абавязвала пасада міністра гандлю і антыманапольнага рэгулявання. 

Апошняе вядомае месца працы Калтовіча пасля адстаўкі — намеснік кіраўніка апарата Саўміна. Гэтая пасада прадугледжвала таксама кантроль узгаднення і выканання «інтэграцыйных картаў». 

Чытайце таксама:

Змагаўся з «Еўраоптам» і рабіў селфі ў вышыванцы. Чым запомніўся былы міністр гандлю Уладзімір Калтовіч

Калтовіча прызначылі «міністрам без партфеля». Ён зоймецца пытаннямі інтэграцыі з Расіяй

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула