БЕЛ Ł РУС

У Магілёве тралейбус трапіў у ДТЗ з-за кепскага самаадчування кіроўцы

11.05.2023 / 12:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Касманаўтаў, паведамляе абласная міліцыя.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 53-гадоваму кіроўцу тралейбуса стала дрэнна падчас знаходжання за рулём, з-за чаго мужчына наехаў на металічную агароджу.

«Кіроўца з траўмамі шпіталізаваны, пасажыры не пацярпелі», — сказана ў паведамленні міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула