У Польшчу з Беларусі прыляцеў паветраны аб'ект, папярэдне — аэрастат назірання
Пра гэта паведамляе польскае Мінабароны ў сябе ў твітары.
Фота ілюстрацыйнае
«У цэнтры паветраных аперацый адзначылі з'яўленне ў паветранай прасторы Польшчы аб'екта, які прыляцеў з боку Беларусі. Верагодна, гэта аэрастат назірання. Радыёлакацыйны кантакт быў згублены пад Рыпінам», — гаворыцца ў твіце.