БЕЛ Ł РУС

Грузія выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі

15.05.2023 / 19:21

Nashaniva.com

Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Грузіі 15 мая выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі «Азімут». Яна першай атрымала дазвол ад грузінскіх уладаў на палёты ў краіну. 

Першы рэйс Масква — Тбілісі — Масква адбудзецца 17 мая. Рэйсы будуць выконвацца сем дзён на тыдзень.

Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Грузіі таксама заявіла, што дазволы на палёты атрымаюць толькі тыя расійскія кампаніі, у дачыненні да якіх не дзейнічаюць санкцыі.

Перад гэтым Расія з 15 мая адмяніла візы для грамадзян Грузіі, а таксама дазволіла непасрэдныя авіязносіны паміж дзвюма краінамі.

Чытайце таксама:

Расія адмяніла візавы рэжым з Грузіяй і аднавіла авіязносіны. Прэзідэнт Грузіі назвала гэта правакацыяй

Беларускі пенсіянер расказвае пра Грузію, працу ў фермера, віно, гаючую прыроду ды злосць на лукашыстаў

Грузінскае МЗС асудзіла сустрэчу Лукашэнкі і Бжаніі, але назвала Лукашэнку прэзідэнтам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула