БЕЛ Ł РУС

Уначы былі беспрэцэдэнтныя атакі ўкраінскай сталіцы — улады Кіева

18.05.2023 / 07:13

Nashaniva.com

Уначы была серыя беспрэцэдэнтных па сваёй моцы, інтэнсіўнасці і разнастайнасці паветраных нападаў на Кіеў, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Гэта ўжо дзявяты з пачатку мая абстрэл украінскай сталіцы, піша Бі-бі-сі.

Гэтым разам атака, па звестках Папко, была ажыццёўленая са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, Ту-160 з раёна Каспія, як мяркуецца — крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555.

Пасля запуску ракет над Кіевам з'явіліся расійскія разведвальныя беспілотнікі.

Як сцвярджае Папко, паводле папярэдняй інфармацыі, усе варожыя цэлі ў паветранай прасторы Кіева былі выяўленыя і знішчаныя.

Папярэдне зафіксаванае падзенне абломкаў у Дзяснянскім і Дарніцкім раёнах сталіцы. Самыя вялікія пашкоджанні зафіксаваныя ў Дарніцкім раёне — там было ўзгаранне на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Пажар ліквідаваны.

У астатніх раёнах могуць быць падзення абломкаў на прыпаркаваныя аўтамабілі, прыдамавыя тэрыторыі або лесапаркавую зону. Інфармацыя аб пацярпелых пакуль не паступала, піша Сяргей Папко.

У выніку ўдару па Адэсе загінуў адзін чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула