БЕЛ Ł РУС

Шпіталізаваны Міхаіл Жванецкі

16.11.2009 / 13:6

Выданне Life.News паведаміла пра тэрміновую шпіталізацыю вядомага сатырыка Міхаіла Жванецкага. Як зазначаецца, артыст вымушаны быў адмяніць гастролі.

«Выступленне Міхаіла Жванецкага мелася адбыцца ў рамках міжнароднага фестывалю габрэйскай культуры «Шалом», ‑ распавёў Life.News арганізатар канцэрта артыста ў Арэнбургу Давід Чарны.— Але нам паведамілі, што шоу адмяняецца з прычыны цяжкай хваробы гумарыста».

Дырэктар вядомага сатырыка Алег Сташкевіч пацвердзіў навіну аб шпіталізацыі Жванецкага.

«Міхаіл Міхайлавіч сапраўды знаходзіцца ў шпіталі, нам прыйшлося адмяніць некалькі канцэртаў, — распавёў Сташкевіч. — Дактары прызначылі шэраг працэдур, яны робяць усё магчымае; спадзяемся, што хутка ён зможа вярнуцца на сцэну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула