БЕЛ Ł РУС

На БелАЭС сёння правялі выпрабаванні. Усё прайшло паспяхова

25.05.2023 / 15:58

Nashaniva.com

Запланаваныя на другім энергаблоку БелАЭС выпрабаванні прайшлі паспяхова — працы ў рамках этапнай праграмы працягваюцца, паведаміла Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: Мінэнерга

Паведамляецца, што ў рамках праграмы энергетычнага пуску блока былі выкананыя дынамічныя выпрабаванні з тэставаннем ахоўных прылад парагенератара — адпаведныя работы суправаджаліся выкідам у атмасферу пары і шумам. Пара была чыстая і бяспечная.

Пасля завяршэння выпрабаванняў на другім энергаблоку працягнецца асваенне магутнасці рэактара, як зазначае Мінэнерга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула