БЕЛ Ł РУС

ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расіі, датычныя тэхналогій для іранскіх беспілотнікаў

30.05.2023 / 21:39

Nashaniva.com

Вашынгтон рыхтуецца абвясціць аб новых санкцыях супраць Расіі, якія закрануць экспарт тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў іранскіх беспілотніках. Пра гэта заявіў 30 мая дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Са слоў чыноўніка, пра санкцыі абвесцяць ужо ў сераду, 31 мая.

Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Carolyn Kaster

Акрамя экспарту, санкцыі таксама будуць скіраваныя супраць расійскай прапаганды і «дэзынфармацыі».

«Заўтра мы аб'явім аб новых мерах у сферы экспартнага кантролю ў дачыненні да тэхналогій, знойдзеных у іранскіх беспілотніках […] Таксама аб мерах па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй і па абароне праваабаронцаў у інтэрнэце», — заявіў Блінкен на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам.

У сераду дзяржсакратар возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін НАТА ў Осла.

У сярэдзіне мая ў Белым доме заявілі, што са жніўня мінулага года Іран паставіў Расіі больш за 400 дронаў-камікадзэ. Пакуль беспілотнікі — гэта асноўная вайсковая дапамога, якую Тэгеран надае Маскве, аднак Крэмль разлічвае на большае.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі прызнаў права Украіны рабіць дыверсіі на тэрыторыі Расіі

Нямеччына магла б дадаць у кааліцыю знішчальнік Eurofighter — Рэзнікаў

Украіна мае ўсё неабходнае, каб вызваліць землі, захопленыя за апошнія 14 месяцаў — Блінкен

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула