БЕЛ Ł РУС

На «Лініі Сталіна» рэканструююць эпізод вайны ў Афганістане

8.06.2023 / 10:0

Nashaniva.com

У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» ў суботу пройдзе паказальны заезд Т-72 па маршруце «Танкавы біятлон», пра гэта паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

Наведвальнікаў комплексу таксама чакае відовішчная рэканструкцыя бою афганскай вайны.

Паведамляецца, што для гасцей будуць працаваць разнастайныя інтэрактыўныя зоны. Любы ахвотны зможа праверыць свае веды ў гістарычнай віктарыне, прадэманстраваць трапнасць у стральбе з пнеўматычнай зброі і праверыць свае сілы ў кіданні гранат.

У наведвальнікаў будзе магчымасць сабраць і разабраць зброю, прыняць удзел у іншых майстар-класах. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.

Акрамя таго, у гэты дзень на «Лініі Сталіна» арганізуюць катанні на верталёце Мі-2, танку ПТ-76 і БМП-1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула