БЕЛ Ł РУС

Пад Кіраўскам лось напаў на пенсіянераў і леснікоў

8.06.2023 / 20:47

Nashaniva.com

Раніцай 7 чэрвеня лось траўмаваў пенсіянераў у вёсцы Стоўпішча Кіраўскага раёна. Пасля гэтага дзікая жывёліна кінулася ў лес і напала на леснікоў недалёка да вёскі, пра гэта паведаміла раённая газета «Кіравец».

Фота ілюстрацыйнае

У выніку ласінага нападу мужчыну 1939 года нараджэння і жанчыну 1948 года нараджэння давялося шпіталізаваць. Пасля абследавання пацярпелых у бальніцы высветлілася, што пенсіянеры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Больш за ўсё пацярпела жанчына, якая атрымала чэрапна-мазгавую траўму. 

Падворак пасля візіту нечаканага госця

Пасля прыбыцця ратавальнікаў да месца здарэння жывёліна ўцякла ў лес, дзе таксама напала на леснікоў недалёка ад Стоўпішча. Цяпер лася адлавілі, высвятляюцца абставіны здарэнняў, як паведамляе раённая разета «Кіравец». 

Чытайце таксама:

Чаму ласі прыходзяць у горад?

У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі

Калгас спісвае коней на мяса. Але ёсць шанец іх уратаваць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула