БЕЛ Ł РУС

Блінкен на наступным тыдні паедзе ў Кітай

10.06.2023 / 15:56

Nashaniva.com

Амерыканскі дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен паедзе ў КНР для сустрэчы з кіраўніцтвам краіны з мэтай ліквідацыі непаразуменняў у адносінах дзвюх дзяржаў.

Энтані Блінкен. Фота: Ahmed Yosriа / AP

Як паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы, дзяржсакратар ЗША павінен прыляцець у Пекін 18 чэрвеня. Выданне нагадала, што паўгода таму Блінкен адмяніў візіт у Пекін з-за пагаршэння адносін, што было выклікана з'яўленнем кітайскага аэрастата-шпіёна ў паветранай прасторы ЗША.

Ужо ў мінулым месяцы ўлады ЗША шукалі магчымасць арганізаваць новы візіт Блінкена ў Пекін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула