БЕЛ Ł РУС

У Круглым па крымінальнай справе затрымалі яшчэ двух чалавек

13.06.2023 / 22:49

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з Mayday team, у дачыненні да жыхароў райцэнтра Круглае на Магілёўшчыне Алесі Фрыгінай і Паўла Талантава пачалі крымінальную справу па арт. 342 КК Беларусі. Імаверна, ім ставяць у віну ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Круглае. Фота ілюстрацыйнае

Пра Алесю Фрыгіну вядома, што яна шматдзетная маці, выхоўвае чатырох непаўналетніх дзяцей.

Сёння таксама стала вядома, што ў тым жа Круглым зноў затрымалі Аліну Гораву, якой 30 мая прысудзілі 1 год «хатняй хіміі». Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК Беларусі).

Чытайце таксама:

Віцебскія лукашысты сталі запісваць відэа з анімаванымі персанажамі

Людмілу Паўлоўскую адпусцілі пасля допыту

Сілавікі затрымалі ўладальніцу аграсядзібы «Стулы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула