БЕЛ Ł РУС

Пуцін зноў заявіў, што Украіна займае «гістарычныя тэрыторыі» Расіі

14.06.2023 / 06:50

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік Расіі заявіў у аўторак на сустрэчы з ваенкарамі.

Фота: Gavriil Grigorov / Russian President

«Чаму яны [ўкраінцы] за наш кошт павінны жыць і на нашых гістарычных тэрыторыях? А калі хочуць жыць на нашых гістарычных тэрыторыях, тады паўплываць на сваё палітычнае кіраўніцтва такім чынам, каб выстройваліся стасункі нармальныя з Расеяй, каб нам з гэтых тэрыторый ніхто не пагражаў. У гэтым жа праблема!» — задаўся пытаннем Пуцін.

Пагрозу ён пабачыў у тым, што на гэтыя яго «гістарычныя тэрыторыі» спрабуе зайсці NATO.

«Яны абарзелі ці што?» — спытаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула