БЕЛ Ł РУС

«Не змог выбраць паміж Ярмошынай і ложкам Януковіча». Беларусы ў твітары дзеляцца працоўнымі фота 

15.06.2023 / 15:34

Nashaniva.com

У беларускім твітары флэшмоб. «Скіньце крутое фота, на якім вы робіце сваю працу», — прапануюць карыстальнікі і дзеляцца сваімі здымкамі. Далучыліся і вядомыя персоны.

«Не змог выбраць паміж ложкам Януковіча і Лідзіяй, якая падазрае, у які рассаднік тэрарызму яна зайшла», — з гумарам падпісаў свае фота аналітык Арцём Шрайбман. На адным з іх Лідзія Ярмошына, кіраўніца Цэнтрвыбаркама на той момант, у студыі Tut.by.

Скіньце крутое фота, на якім вы робіце сваю працу

Не смог выбрать между кроватью Януковича и Лидией, подозревающей в какой рассадник терроризма она зашла https://t.co/KzrhWDSIvV pic.twitter.com/0kJ1OpfUyB

— Artyom Shraibman (@A_Shraibman) June 14, 2023

Блогер Джыпсінкоў таксама падзяліўся здымкамі:

«На першым здымку я ў вёсцы Кальчуны каля Ашмянаў лажу па падвалах і падключаю сістэмы аўтаматызацыі для ўліку цяпла і электрычнасці. На другім ужо проста фарбую кнопкі за кубак смузі».

Скіньце крутое фота, на якім вы робіце сваю працу https://t.co/XfjD2zBS8D pic.twitter.com/7TAyBFAU1F

— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) June 14, 2023

Сярод фота былі здымкі і на могілках, і ў басейне.

Скіньце крутое фота, на якім вы робіце сваю працу. https://t.co/0Pu35FFfZN pic.twitter.com/Jvb4K6ia43

— Artsem Chartkou (@chartila_) June 13, 2023

А некаторыя заўважылі: бацькоўства таксама праца. Фота з дачкой выклаў, напрыклад, аналітык і былы дыпламат Павел Слюнкін. Гэтую думку падтрымала і жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса Вікторыя.

Скіньце крутое фота, на якім вы робіце сваю працу

Бо бацькоўства - таксама праца https://t.co/bYNqi3xQee pic.twitter.com/83fzyLQZm1

— Pavel Slunkin (@PavelSlunkin) June 14, 2023

Чытайце таксама:

«Узарвалі дамбу? Выключайце Азарава з «Байпола». Найлепшыя твіты тыдня

«Твой твар, калі патэліў Павук». Найлепшыя твіты тыдня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула