БЕЛ Ł РУС

Мінчук скраў грошы, якія жонка адкладала на дарагую аперацыю для дзіцяці, і спусціў на стаўках

16.06.2023 / 14:06

Nashaniva.com

Мужчына скраў тры тысячы даляраў.

Грошы падарылі сваякі жанчыны на дарагую аперацыю для дзіцяці сужэнцаў. Маці збірала іх з 2020 года.

Але бацька вырашыў распарадзіцца чужымі сродкамі па-свойму: патраціў на букмекерскія стаўкі і асабістыя патрэбы.

Заведзена крымінальная справа, паведамляе Генпракуратура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула