БЕЛ Ł РУС

У Расіі загарэўся аўтобус з турыстамі з Беларусі

16.06.2023 / 17:44

Nashaniva.com

Пра здарэнне паведамляе Tochka.by са спасылкай на МЗС Беларусі. Транспарт успыхнуў на тэрыторыі Ліпецкай вобласці, турысты кіраваліся ў Кабардзіна-Балкарыю.

«Падчас пажару ніхто не пацярпеў, але пры эвакуацыі адна пасажырка атрымала траўму, яе даставілі ў бальніцу. На гэты момант аддзяленне пасольства Беларусі ў Смаленску высвятляе абставіны здарэння», — адзначылі ў ведамстве.

Высветлілася, што аўтобус аднаўленню не падлягае.

У транспартным сродку знаходзіліся 49 пасажыраў, з іх 13 дзяцей. Па інфармацыі УМУС Расіі па Ліпецкай вобласці, пацярпелая — жанчына 1968 года нараджэння.

Чытайце таксама:

У Івацэвіцкім раёне фура наехала на пешахода

Пад Астраўцом у аварыі загінуў выпускнік беларускамоўнай віленскай гімназіі

У Заслаўі хлопец на ровары спрабаваў праскочыць перад цягніком

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула