Беларус згуляе ў фінале гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
Польскі «Кельцэ» Арцёма Каралька вырваў мінімальную перамогу ў ПСЖ (25:24) і выйшаў у фінал турніру, дзе згуляе з нямецкім «Магдэбургам».
Арцём Каралёк. Фота: ЕГФ
Беларускі лінейны закінуў сёння пяць мячоў у гульні.
Фінал пройдзе заўтра а 19-й гадзіне. Гульні праходзяць у Кёльне.
Польскі клуб другі раз запар згуляе ў вырашальным матчы турніру. Летась ён саступіў у серыі пенальці «Барселоне», але Арцём Каралёк тады быў прызнаны MVP матча.
У 1980-я адным з наймацнейшых клубаў свету быў мінскі СКА. Пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча ён шэсць разоў выйграваў чэмпіянат СССР (1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989), тройчы выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубак уладальнікаў кубкаў (1983, 1988).
У пачатку 2000-х Сяргей Рутэнка шэсць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў: у складзе славенскага «Цэле» (2004), іспанскіх «С'юдад-Рэала» (2006, 2008, 2009) і «Барселоны» (2011, 2015).
Чытайце таксама:
Беларус выйграў чэмпіянат Венгрыі па гандболе. Прычым стаў галоўнай зоркай у вырашальным матчы
«Міна, я сумую па табе». Златан Ібрагімавіч апублікаваў кранальны допіс
Прызёрка Алімпіяды Надзея Астапчук упершыню за паўгода выйшла на сувязь