У Крыме пад Феадосіяй падарвалі чыгунку
Чыгунка пашкоджаная ў раёне Феадосіі, як паведаміў кіраўнік акупацыйнай улады Сяргей Аксёнаў.
Аксёнаў запэўнівае, што на працягу дзвюх гадзін рух цягнікоў будзе адноўлены. Паводле яго, пацярпелых няма. На месцы працуюць профільныя службы.