БЕЛ Ł РУС

На чацвер абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за шквалістага ветру і спёкі

21.06.2023 / 12:22

Nashaniva.com

Уначы месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі залевы, навальніцы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота: «Наша Ніва»

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13—19°C, месцамі — плюс 10—12°C, днём — плюс 24—29°C, а па ўсходняй палове краіны — да плюс 30—31°C. У Мінску чакаецца плюс 29°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула