БЕЛ Ł РУС

У Паставах патанула 15-гадовая дзяўчынка

22.06.2023 / 11:20

Nashaniva.com

21 чэрвеня дзеці прыйшлі на возера Задзеўскае кампаніяй купацца. Праз некаторы час яны вырашылі выйсці на бераг, і адзін з іх зачапіўся за нешта пад вадой.

Фота: МНС

Ён папрасіў маску ў работнікаў Асвода, адзін з хлопчыкаў нырнуў і ўбачыў пад вадой цела патанулай дзяўчынкі, як паведамляе МНС.

Работнікі выратавальнай станцыі дасталі цела 15-гадовай дзяўчыны і паспрабавалі яе рэанімаваць.

На жаль, выратаваць яе не ўдалося. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць падлетка.

Чытайце таксама:

У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў

15-гадовую рэчыцкую школьніцу, якую шукалі некалькі дзён, знайшлі мёртвай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула