На аўкцыён выставілі будынкі Мінскага станкабудаўнічага завода
Мінскі станкабудаўнічы завод выставіў на аўкцыён комплекс сваіх будынкаў на Кастрычніцкай вуліцы. Аб'яву апублікавалі на электроннай гандлёвай пляцоўцы «ІПМ-Таргі», пачатковая цана — 30 млн рублёў.
Фота: ipmtorgi.by
Пачатак аўкцыёну — 10 ліпеня, але патэнцыйным інвестарам трэба паспець падаць заяўкі да 7 ліпеня.
На таргі выставілі:
- адміністрацыйна-вытворчы корпус (19 710 м²);
- вытворчы корпус (4340 м²);
- ліцейны цэх (7664 м²);
- інжынерны корпус плошчай 3348 м².
У аб'яве гаворыцца, што цяпер плошчы гэтых будынкаў часткова здадзеныя ў арэнду, а вытворчы і інжынерны карпусы знаходзяцца ў закладзе ў банка.
Фота: ipmtorgi.by
У 2018 годзе гэты завод ужо выстаўляў на аўкцыёны 10 сваіх капітальных будынкаў.
Чытайце таксама:
Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета
Хата, хлеў і шмат зямлі — ад 37 рублёў. Шукаем варыянты пад дачу ў Рэестры пустых дамоў