БЕЛ Ł РУС

Пуцін пакінуў Маскву? Борт ляціць у бок Валдая

24.06.2023 / 15:5

Nashaniva.com

У 14:16 з аэрапорта Унукава вылецеў урадавы Іл-96-300ПУ (RA-96022).

Борт накіроўваецца ў бок Валдая, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пуціна «Доўгія Бароды» («Валдай»), і ў гэты момант заходзіць на пасадку на вайсковы аэрадром Хацілава.

Хто на борце — невядома, але на гэтым самалёце раней неаднаразова лётаў Пуцін, заўважае «Беларускі Гаюн».

Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін працуе ў Крамлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула