БЕЛ Ł РУС

У Рудзенску арыштавалі Уладзіміра Кондруся

25.06.2023 / 22:10

Nashaniva.com

Жыхара Рудзенска Уладзіміра Кондруся арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Белсат».

Уладзімір Кондрусь у 2016 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Паводле папярэдніх звестак, мужчыну пакаралі 15-дзённым арыштам за рэпосты матэрыялаў «Белсата» і «Хартыі-97» ды канфіскавалі мабільны тэлефон. Так пастанавіла суддзя суда Пухавіцкага раёна Алена Марчанка.

Затрымалі Кондруся 16 чэрвеня. За кратамі ён абвясціў галадоўку. 

«Яму давялося спаць на голым жалезе, пасцелі не далі. Уначы будзілі па некалькі разоў. Тыдзень ён трымаў галадоўку», — расказала крыніца.

У адказ на абвешчаную галадоўку Кондруся плануюць накіраваць на экспертызу ў Цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.

Пад распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў лукашысты разумеюць перапост інфармацыі з непадкантрольных ім СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула