Заўтра можа адбыцца скачок курса беларускага рубля
Беларускі рубель за апошнія гады ў большай ступені прывязалі да расійскага. Падзенне расійскага рубля ў сувязі з мяцяжом вагнераўцаў акажа ўплыў і на курс беларускай валюты.
Абмен валют. Архіўнае фота: «Наша Ніва»
Беларускія банкі на выхадных прадавалі даляр па 3,00—3,15 рубля, еўра па 3,25—3,40 рубля.
На выхадных таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы не праводзіліся. Першыя пасля мяцяжу таргі пройдуць заўтра, 26 чэрвеня.