Мінскае метро зменіць графік 3 ліпеня
Станцыі метро будуць прымаць пасажыраў 3 ліпеня з 5:30 да 00:40 4 ліпеня. У ноч з 3 на 4 ліпеня станцыі «Кастрычніцкая», «Няміга», «Фрунзенская» і «Маладзёжная» будуць зачыненыя на ўваход у 00:50.
Фота: «Наша Ніва»
3 ліпеня з 9:00 і да завяршэння працы метрапалітэна інтэрвал руху цягнікоў на 1-й і 2-й лініях складзе 5 хвілін, а на 3-й лініі — з 10:00 і да завяршэння працы метрапалітэна — 8 хвілін.