БЕЛ Ł РУС

У Брэсце трохгадовы хлопчык выпаў з акна 9-га паверха і выжыў

29.06.2023 / 18:31

Nashaniva.com

Пра інцыдэнт, які адбыўся ў Брэсце 25 чэрвеня, у эфіры «Радыё-Мінск» расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Увечары мама ўкладвала сына спаць, аднак дзіця класціся не хацела, гарэзіла і сказала, што будзе спаць у пакоі з 13-гадовай сястрой. Пасля гэтага хлопчык самастойна перайшоў у дзіцячы пакой, а калі праз некаторы час жанчына зазірнула туды, то дзіцяці ў пакоі не аказалася, а акно было адчыненае. Зірнуўшы на вуліцу, яна ўбачыла сына на зямлі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык залез на падваконне, у аконным праёме абапёрся на маскітную сетку і выпаў з акна 9-га паверха.

Пасля падзення дзіця знаходзілася ў прытомнасці. Медыкі, якія прыехалі ратаваць дзіця, аказалі пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу і адвезлі ў бальніцу. Цяпер ягонаму жыццю нічога не пагражае.

Сям'я хлопчыка характарызуецца станоўча. Мама хлопчыка працуе лабаранткай у бальніцы, сястра вучыцца ў школе, бацька ў дзень здарэння знаходзіўся на падпрацоўцы ў Пінску. 

Чытайце таксама:

82-гадовая жанчына патрапіла пад цягнік у Стаўбцоўскім раёне

Пад Дзяржынскам машына насмерць збіла дзвюх жанчын у падземным пераходзе

У Германіі падманулі спагадлівага немца, расплаціўшыся з ім старымі беларускімі рублямі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула